Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.
Паломніцтва ў сваю парафіюУршуля ШУБЗДАМаленькая царква ў Самагрудзе ў час парафіяльнага свята была напоўнена людзьмі і малітвай. Свята Пятра і Паўла, якое ўсходнія хрысціяне святкуюць 12 ліпеня, гэта парафіяльнае свята царкоўкі ў Самагрудзе, якая ў гэты дзень штогод запрашае ўсіх на малітву і одпуст. Як было бачна, людзям неабавязкова патрэбныя далёкія паломніцтвы ў святыя месцы, бо сустрэчу са сваім мінулым, людзьмі і Богам можна найлепш перажыць у сваёй роднай парафіі. Свята-Петрапаўлаўскі прыход у Самагрудзе маліўся да сваіх заступнікаў. Святую літургію ўзначаліў епіскап Супрасльскі Андрэй (Баркоўскі), які звярнуў увагу, што абодвух апосталаў называюць першавярхоўнымі, але і першынство ў іх зусім не аднолькавае. Услаўляючы іх у адзін дзень, Царква, здаецца, хоча нагадаць нам аб разнастайнасці чалавечых характараў і шляхоў, якія вядуць да Бога. Абодва апосталы былі закатаваны ў Рыме, як паведамляецца ў крыніцах, у тым жа самым годзе. — З тае прычыны свята адзначаецца разам. Дзве фігуры вельмі рознага характару, звязаны адной мэтай — Ісусам Хрыстом. Яны ўсё сваё жыццё прысвяцілі Хрысту, яны для нас з’яўляюцца ўзорам для пераймання, — падкрэсліў епіскап Андрэй. З нагоды свята ў царкву прыехалі вернікі з усёй краіны. Самаўрадавую ўладу прадстаўляла член Управы Падляшскага ваяводства Вяслава Бурнас. — Гэта важнае свята для паслядоўнікаў праваслаўнай веры. Мы, як ваяводскі сеймік, падтрымліваем гэтую царкву, (...) |