Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.
«Перапяліца» стала ў Тапарках традыцыяйАляксей МАРОЗ«Перапяліцу» 23 ліпеня наладзілі ў Тапарках Гурток вясковых гаспадынь з дапамогай мясцовага насельніцтва і Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях. Жыхары Тапаркоў і суседніх Маліннік з дэталямі запрэзентавалі публіцы як зажыналі жыта, як жалі яго сярпамі і касілі касой, як ставілі ў мыдлі і на недажатым збожжы рабілі перапяліцу. Мерапрыемства суправаджалася спевам абрадавых, у тым ліку жніўных песень у выкананні калектываў «Малінкі» з Маліннік, «Арляне» і «Вэрвачкі» з Орлі, жаночага калектыву з Дабрывады, мужчынскай групы калектыву «Жэмэрва» са Студзіводаў і музыкай капэлы той жа «Жэмэрвы». У гэтым годзе «Перапяліца» пасля абрадавай часткі закончылася для публікі пачастункам на полі. Найстарэйшыя жыхары Тапаркоў, якім не пад сілу было дабрацца на поле, сядзелі на лавачках і слухалі жніўных песень у выкананні калектываў, якія карагодам ішлі з пад святліцы праз частку вёскі. Пасля павярнулі ў напрамку жытнёвага ўчастка і праз акуратна абкошаны панадворак дабраліся са спевам на палетак. Такім чынам абышлі частку правулка і толькі на загарадзі павярнулі на яго. Зрабілі так, каб удзельнікі абраду не ішлі па пясчанай дарозе, паколькі многія з іх прыбылі ў абутку недастасаваным да жніўных прац. У мінулым жняцы выходзілі з сярпамі і косамі ў руках адпаведна апранутыя і абутыя, напрыклад у лапці. У такім абутку прыйшоў на поле Пятро Саўчук з калектыву «Жэмэрва». Хаця лапці (...) |