Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

ХХІІІ „Сяброўская бяседа” без феерверкаў

Міра ЛУКША

Дваццаць трэцюю «Сяброўскую бяседу» адкрыў войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша, сказаўшы: „Лічу «Бяседу» адкрытай!” і пералічыў шматлікіх шаноўных гасцей — святароў розных канфесій і нацыянальнасцей, дыпламатаў, палітыкаў, чыноўнікаў і самаўрадаўцаў, дэпутатаў ад Еўрасаюза і нават міністраў. Наехала іх толькі, што мусіў адчытваць, запрасіўшы іх усіх на сцэну — а занялі яе ад лева да права, бо ж выбары неўзабаве, сярод якіх бадай трох было звязаных з беларушчынай. З самых розных палітычных плыняў і нагод, каб беларусы паспрыялі ім неўзабаве... Мілая і карысная нагода, калі гледачы разамлелі на цёплым сонейку, сытыя, радасныя ад спеваў і сустрэч з блізкімі, файнымі людзьмі над гмінным азярцом.

— «Сяброўская бяседа» — унікальнае мерапрыемства ў нашым краі. Спевы, музыка, танцы і сямейная атмасфера — усё гэта ў нас у Зарэчанах, з 29 ліпеня, — казала Магдалена Лотыш, дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку.

Калісьці такія сяброўскія беларускія сустрэчы адбываліся пад Гарадком ва ўрочышчы Барык на паляне ў Кышынскай пушчы, там сама, дзе і славутае «Басовішча, тыдзень пасля яго. Пад трэск феерверкаў і пах смажаніны з вепручка. Цяпер ужо дваццаць трэці раз — тым разам над залівам у Зарэчанах.

«Сяброўская бяседа» — адно з найважнейшых міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных культурным дасягненням рэгіёна і народнаму мастацтву з акцэнтам на культуру беларускай меншасці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF