Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.

Каму патрэбная вайна?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Расейская захопніцкая вайна, якая спакваля распальвалася і падбіралася да суседзяў і актыўна разгарэлася ў лютым 2022 года, калі пачалося імклівае ўварванне імперскага войска на тэрыторыю Украіны, зацягваецца і канца і краю яе пакуль не відаць. Зараз баявыя дзеянні ідуць на знясіленне абодвух бакоў. Напэўна так званы цывілізаваны Захад мог бы паскорыць яе зыход, але з пэўных прычын не хоча. І таму натуральна паўстае пытанне каму выгодная гэтая страшная вайна.

Найперш патрэбная яна, канешне, крамлёўскай палітычнай мафіі. Пуцінская хеўра хоча знішчыць Украіну фізічна і эканамічна. Масква мае цвёрдае перакананне, што рана ці позна ёй гэта ўдасца і можа весці вайну рознай інтэнсіўнасці на знясіленне гадамі. Паралельна маскоўская ўлада зацікаўлена, як гэта не парадаксальна, як уяўляецца нармальным людзям, у масавым знішчэнні свайго мужчынскага насельніцтва. Чым менш застанецца фізічна здаровых мужчын — тым менш імаверны ўнутраны супраціў у самой Расейскай Федэрацыі. Невыпадкова, Крэмль цэлы час імкнецца скіраваць у зону баявых дзеянняў як мага больш прадстаўнікоў розных нацыянальных ускраін сваёй імперыі. А з іншага боку Масква не закрывае сваіх межаў і значная частка маладых людзей эмігруе. У такой сітуацыі нават у разе жорсткай паразы расейскага войска, у крамлёўскіх алігархаў будзе дастаткова сіл, каб утрымліваць уладу і будаваць на вялізнай прасторы нешта кшталту Паўночнай Карэі.

У вайне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF