Ніва № 32 (3508), 6 жніўня 2023 г.
Каб было між людзьмі больш любові і згоды!Ганна КАНДРАЦЮККалі я пытала ў людзей, якія прыехалі на асвячэнне помніка Марыі Петручук, з якімі малітвамі звяртаюцца да нябеснай абранніцы, яны звычайна здзіўляліся пытанню. За рана яшчэ на такія малітвы і думкі! Для сем’яў пакутнікаў, гэта ўсё яшчэ пякучы боль, траўма і пачуццё крыўды. Інакш глядзяць староннія, прыезджыя людзі: — А мы прыехалі з цікавасці, прачыталі, што будзе такая ўрачыстасць, — кажа Галена з Варшавы, сама родам з Машчоны-Панскай, — бо гэта ж гонар, што ў родным кутку столькі новых святых. Трэба да іх маліцца, бо яны першыя нас пачуюць і зразумеюць! — За што вы памаліліся да новых святых? — Каб было між людзьмі больш любові і згоды, — кажа жанчына, — бо сучасны свет хварэе ад нянавісці і сварак. 30 ліпеня, г.г. два гады ад кананізацыі Святых Пакутнікаў Падляшскай зямлі, якімі сталі ахвяры злачынства, здзейсненага аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім «Буры», у вёсках Залешаны, Вулька-Выганоўская, Пухалы-Старыя, Зані, Шпакі і Канцавізна — агулам 80 асоб, адбылося ўрачыстае асвячэнне помніка на магіле Марыі Петручук, што на праваслаўных могілках у Малешах. Помнік пакутніцы Марыі Петручук — магіла-сімвал усіх пацярпелых. Ён узведзены за грамадскія складчыны, якія сабрала ініцыятыва «Наша памяць», якую ажыццяўляе Беларускае гістарычнае таварыства. Гэта адначасова вытанчаны твор сакральнага мастацтва (...) |