Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.
Аят 191Аляксандр ВЯРБІЦКІНядаўна на старонках «Нівы» паказаўся тэкст Жоржа Зюзі на тэму... Вось: на якую тэму? Хачу слоў пару прысвяціць гэтаму тэксту. Аўтар піша: «Апазіцыйныя палітыкі ў Польшчы спрабуюць выкарыстаць справу нелегальных мігрантаў, каб атрымаць падтрымку ў перамозе на выбарах у Сейм». І далей цытуе вырваны з кантэксту баявіты 191-ы аят Другой суры Карана: «забівайце іх, дзе толькі знойдзеце, і выганяйце іх адтуль, адкуль яны вас выгналі», каб прадэманстраваць, якую пагрозу нясуць нам мігранты... Слоў пару пра Каран, які нашаму абывацелю па сутнасці невядомы і наогул здаецца быць логавам нейкай экзатычнай адсталасці. Паводле мусульманскіх тэолагаў Каран існаваў спрадвечна і быў абнародаваны Богам Прароку Магамету праз пасрэдніцтва архангела Гаўрыіла. І змест менавіта 191-га аята гэта недвухсэнсоўна пацвярджае. Бо той аят прымяняецца на практыцы ўжо з часоў Каіна і Авеля. Ён прымяняецца заўсёды і паўсюдна, з рознай інтэнсіўнасцю, асабліва ж навонкі мусульманскага свету. Хопіць для прыкладу прыгадаць такіх слаўных у вельмі свежым мінулым карыстальнікаў таго аята, як Адольф Алойзавіч ці Іосіф Вісарыёнавіч. Згаданыя спадаром Зюзем Уладзімір Уладзіміравіч і Аляксандр Рыгоравіч яшчэ вядомыя не так моцна ў гэтым ракурсе, але яны ў акцыі і іхнія рахункі ўсё буйнеюць. Варта таксама не зводзіць зроку з таго некаранічнага «нашага» Свяцейшага, які вельмі ахвотна блаславіць абодвух гэтых стадзевяностаадзінічных стаханаўцаў. І навонкі (...) |