Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (64). Дэжавю

Андрэй СЦЕПАНЮК

Нельга мець надта многа часу. Праўда, аб якой здарылася мне апошнім часам забыць. І хаця пакуль што на адну хвіліну, то страты і так вялікія. Неяк ранкам, перад выхадам на працу, дык раз можна пайсці пазней, канчаецца ўжо перыяд гонкі перад сёмай раніцы, штосьці пацягнула мяне, каб уключыць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё (без сумневу адчуваю тут уплыў д’ябальскіх сіл). Аказалася, што зрабіў гэта ў свята, а менавіта 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Беларусі. Гадзіна была па-нашаму сёмая, а па-беларуску — восьмая. Навіны, якія прагучалі, хаця трывалі толькі недзе хвілін пяць, вярнулі мяне ў здавалася даўно забыты ўжо час рэальнага сацыялізму. У свята «незалежнай» дзяржавы, якая з’яўляецца суагрэсарам трываючай вайны, прагучалі словы пра мір і трываласць запаведзям герояў Айчыннай вайны, якая мела месца восемдзесят гадоў раней. «Беларусы — народ любві! Міра і дабра нашым беларусам! Мірнага вам усім неба!» — гэта толькі частка цытат, якія наспех удалося мне запісаць. Што мяне зацікавіла, гэта словы аб маладым пакаленні, якое ў нейкі бліжэй неакрэслены перыяд, было пазбаўлена тых вартасцей, якія прынёс перыяд «вялікай пабеды над фашызмам». Што страшна засмуціла, то факт, што ў гэтую прапаганду ўключыўся таксама мітрапаліт Веньямін, якога словы таксама прагучалі ў тых жа навінах. Ну, але ж здаецца, няма ўжо ў тым выпадку чаму здзіўляцца. На канец, усё ж такі павеяла аптымізмам. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF