Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.

30 гадоў Калектыву народнага танца «Перапёлка»

Аляксей МАРОЗ

Калектыў народнага танца «Перапёлка» ўжо 30 гадоў дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры. Яго ўдзельнікі, апранутыя ў шыкарныя касцюмы з даўнімі ўзорамі, прэзентуюць беларускія народныя танцы падчас беларускіх і іншых мерапрыемстваў. Нядаўна «Перапёлка» прадстаўляла беларусаў Польшчы на Міжнародным аглядзе танцавальных калектываў у Клайпедзе (Літва). Беларускім танцавальным рэпертуарам гайнаўскі гурт захапіў публіку «Купалля» ў Белавежы і Міжнароднага фестывалю «Культура без межаў» у Баціках-Бліжэйшых. «Перапёлка» выступае з польскімі народнымі танцамі, якія паказвае ў касцюмах розных рэгіёнаў Польшчы. Гурт «Перапёлка» выступаў па за межамі Польшчы — у Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Італіі, Швецыі і Балгарыі.

У час юбілейнага канцэрта, які ў цёплую чэрвеньскую суботу адбыўся ў канцэртнай зале Гайнаўскага дома культуры, на сцэне запрэзентавалася каля ста ўдзельнікаў калектыву і група выпускнікоў. Члены танцавальнага гурта займаюцца ў трох узроставых групах пад кіраўніцтвам Юсцініі Бірыцкай. Прадстаўнікі кожнай з груп асобна паказвалі свае ўмеласці. Старэйшыя танцоры захапілі публіку традыцыйнымі народнымі танцамі. Малодшыя вучні і дашкольнікі запрэзентавалі танцы ў апрацоўцы Юсцініі Бірыцкай, якім абучаюцца дзеля здабывання штораз больш складаных танцавальных умеласцей. Перад святкаваннем юбілею рэпетыцыі праводзілі былыя члены «Перапёлкі», якія таксама выступілі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF