Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.

З Аргенціны ў Крынкі

Ё ІН КРЫНЭК

Крынкі. 17 ліпеня 2023 года. Ляжу ў хаце на вялікім, плюшавым мядзведзі і чытаю на ідыш успаміны з габрэйскіх Крынак. І тутака да мяне па электроннай пошце прыходзіць пісьмо.

«Цяў Іаанна, як справы? Я — Дан Ляндэ, вандроўны пісьменнік і журналіст з Аргенціны з польскімі каранямі. Вяду праект звязаны з тоеснасцю, у рамках якога ствараю мемарыялы сем’ям, якія эмігравалі з Польшчы ў Паўднёвую Амерыку і ніколі не вярнуліся ў свае родныя мясціны. Я дапамагаю гэтым сем’ям спалучыцца з каранямі. Я цяпер у Беластоку і планую з’ездзіць у Крынкі. Мне трэ зрабіць мемарыялы сем’ям з Уругвая, якія родам з Крынак. Нехта даў мне твой адрас і мне цікава з табой спаткацца. Спадзяюся, што і табе сустрэцца са мной будзе цікава :)».

— Дзівы з памежжа тэлепатыі, — думаю, — каб атрымаць такі ліст якраз у момант штудыяў гісторыі габрэйскіх Крынак па-габрэйску. Вядома, сустрэчы са светам, а ўдакладняючы са светлымі людзьмі, і з’яўляюцца мэтай майго ціхага экзіставання. Імгненна бяруся за падрыхтоўку візіту шаноўнага госця.

Усё ідзе паводле плана. Сустракаю Дана на сакольскай чыгунцы і вязу ў сваю хату накарміць толькі што зваранай капустай. Ёсць яшчэ свежы хатні гумус і вішні з пад хаты.

У мяне складваецца моцнае ўражанне, што Дан не вандроўнік, а ўмяшаны ў святую справу пілігрым. Яе вытокі кулінарныя. Дык вернемся на кухню, у яго роднае Буэнас-Айрэс. Здаецца, Дан любіць зварыць і добра паесці. А абед, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF