Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.
Крыначкі нашага жыццяЯўген ВАПАПрайшоўшая нядзельная раніца прынесла маёй душы супакой і адчуванне ласкі і радасці Божай. Такі прыўзняты настрой у спалучэнні з прыгожым, летнім надвор’ем (спёка за акном не стаяла), далі мне дзве справы, якія з сямі да дзевяці раніцы, дзякуючы радыё і тэлебачанню, дазволілі падняцца на прыступкі эмацыянальнасці і духоўнасці, што загасцявала і ўва мне, і ў маёй беластоцкай кватэры. Першая справа гэта вяртанне, дзякуючы айцу Георгію Рою ў эфір Беларускага Радыё Рацыя па нядзелях а сёмай гадзіне раніцы (паўтор а сямнаццатай пасля поўдня), рэлігійнай, праваслаўнай праграмы „Крыначка”. Па беларускім часе, зразумела, на гадзіну пазней. Размер фельетона не дазваляе прадставіць тут асобу айца Георгія Роя — сына Берасцейшчыны, яго мудрасці, адказнасці, адданага Хрыстовай навуцы і беларускаму праваслаўю. У ягонай перадачы на беларускай мове зможам пачуць тое, што кожнаму веруючаму хрысціяніну і чалавеку, шукаючаму Бога ў сваім жыцці, дазволіць атрымаць многія адказы і ўзбагаціць духоўнае жыццё. Ужо прагучалі тры радыёперадачы і кожную з іх я слухаў проста з дрыжыкамі на плячах і паглынаннем мудрасці ад пачутых слоў рэлігійнага і свецкага характару ды стараннем зразумення Хрыстовай навукі ў штодзённым жыцці. Перадачы маюць выбудаваную канцэпцыю і логіку духоўнага экскурсавода і настаўніка па хрысціянскім свеце зараз і ў мінулым. У спалучэнні з музычным і паэтычным афармленнем гадзіна перад радыёпрымачом мінае (...) |