Ніва № 31 (3507), 30 ліпеня 2023 г.

Ну што ж... як у жыцці няма толку, то і песня не дапаможа

Ганна КАНДРАЦЮК

Размова з Аняй Фіёнік — кіраўніцай падляшскага этнагурта «Жэмэрва» са Студзіводаў, які ў гэтым годзе адзначае сваё дваццацігоддзе.

Ганна Кандрацюк: — Віншую з юбілеем! Тыя дваццаць гадоў працы з гуртом «Жэмэрва», напэўна пакінулі сваю нагрузку. Старыя песні ў многіх выпадках гэта чысты філасофскі змест. Ці здараецца, што атаясамліваеш сябе з гераінямі песень?

Аня Фіёнік: — Ці я ведаю? Стараюся жыць тут і цяпер. А тое, што традыцыйная музыка стала часткай майго жыцця, дык гэта такі трамплін ад штодзёншчыны. Для мяне яна важная. Добра, што ёсць нешта такое ў маім жыцці.

— Ваш рэпертуар гэта ў асноўным забытыя песні, якія вы вярнулі з забыцця — хоць бы той цудоўны шэдэўр «Там по маёвуй росі...». Колькі ўжо ў вас песень?

— Больш за сотню. І гэта розны рэпертуар: сямейныя песні, абрадавыя, святыя...

— Ці ёсць у Цябе ўлюбёны куток, такая вёска, куды паляцела б на крылах за песняй?

— Для мяне вельмі важныя месцы, дзе мы ездзілі на пачатку, ці то ў Крывец, ці то ў Арэшкава, ці то ў Маліннікі, або ў Дабрываду. Гэтыя вёскі і людзі ад самага пачатку былі нам вельмі важнымі. А пасля, як сталі ездзіць на Палессе, то гэтых сардэчных месцаў нашмат пабольшала. Асабліва як ездзілі з Ларысай Быцко на экспедыцыі. За дваццаць гадоў іх было столькі, што ўсяго не ўспомніш. Яны заўсёды інспіравалі, вучылі чамусьці новаму.

— А была такая песня, якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF