Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
Міхал БаброўскіАляксандр ВЯРБІЦКІРаней было на гэтых старонках пра выдатны помнік стараславянскага пісьменства «Супрасльскі кодэкс», а зараз варта таксама прысвяціць увагу ягонаму адкрывальніку Міхалу Баброўскаму. З Вікіпедыі: «Міхаіл (Міхал) Кірылавіч Баброўскі [8 (19) лістапада 1784, в. Волька-Выганоўская, цяпер Бельскі павет, Падляшскае ваяводства, Польшча — 21 верасня (3 кастрычніка) 1848, мяст. Шарашова Пружанскага павета] — славіст, арыенталіст, багаслоў, даследчык старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаваных кірылічных выданняў, доктар багаслоўя (1823), канонік Брэсцкага капітула (1817). Член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце, камітэта па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі. Міхаіл Баброўскі разам з Ігнатам Даніловічам лічыцца адным з першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэння» альбо «беларускай нацыянальнай ідэі». Валодаў беларускай мовай, за якую лічыў падляшскі дыялект без «акання», «дзекання», «цекання», з мяккімі «дзь» і «ць» і поўнымі канчаткамі інфінітываў, напрыклад «ходити». Паходзіць са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. Бацька — Кірыла Баброўскі — быў высвечаны на ўніяцкага святара берасцейскім грэка-каталіцкім біскупам Сімяонам Млоцкім у 1779 годзе, яго маці — Ганна з роду Крупіцкіх. У сям’і было пяцёра сыноў, аднак у жывых засталіся толькі старэйшы Язэп і малодшы (...) |