Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.

«Купалле» вярнулася ў Белавежу

Аляксей МАРОЗ

Пасля гадавога перапынку «Купалле» вярнулася ў Белавежу. Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў супрацы з Белавежскім асяродкам культуры арганізавалі яго 8 ліпеня на частцы тэрыторыі белавежскага амфітэатра. Апошняя яго частка была выкарыстана на патрэбы Войска Польскага, якое ў мінулым годзе займала ўвесь аб’ект. Тады купальскае мерапрыемства ладзілася на ўскраіне вёскі Махнатае. Белавежскае «Купалле» спасылаецца на старажытны абрад. Аднак яго асноўнай мэтай з’яўляецца прапагандаванне ў час канцэрта нашых беларускіх песень і беларускай культуры.

— Пасля гадавога перапынку ізноў сустракаемся тут, у Белавежы. Надвор’е не падводзіць. Тут сэрца Белавежскай пушчы і самае лепшае месца для «Купалля». Тут таксама шмат турыстаў, для якіх наша «Купалле», думаю, цікавае мерапрыемства. Апошнімі гадамі «Купаллю» спадарожнічалі дожджыкі, а нават бура, а цяпер дзякуй Богу надвор’е спрыяльнае. Людзей сабралася тут многа, так як і раней. Шмат людзей тэлефанавала ў Белавежскі асяродак культуры з усёй Польшчы з запытаннем пра тэрмін «Купалля». Белавежскае «Купалле» — прэстыжнае месца для выступаў нашых калектываў, якія ахвотна тут прэзентуюцца. Мы цешымся, што выступіць калектыў «Купалінка» літоўскіх беларусаў з Клайпеды, — сказаў старшыня БГКТ Васіль Сегень.

— Я, як дырэктар Белавежскага асяродка культуры, суарганізатара сёлетняга «Купалля», рабіў намаганні, каб, нягледзячы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF