Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
Гулялі па-свойму ў Трывежы(лук)Гожая вёска Трывежа ў гміне Гайнаўка на шляху Ласінка — Дубічы-Асочныя. Тут пражывае 84 чалавекі, амаль роўна па палове жанчын і мужчын Праз вёску працякае рэчка Локніца, левы прыток ракі Нарвы, даўжынёй каля 38 км. Выцякае яна каля вёскі Навакорніна і спачатку цячэ на поўнач, у вёсцы Трывежа паварочвае на ўсход. У 1640 г. у выніку спрэчак з арандатарам Бельскага лясніцтва Адамам Казаноўскім «для лепшага нагляду і аховы пушчы» ў Трывежы на падставе дазволу караля Уладзіслава IV была заснавана сядзіба. У вёсцы ёсць радовішчы глінянай сыравіны для будаўнічай керамікі, матэрыялу для вытворчасці цэглы ў цагельні. Гліністая сыравіна была выяўлена тут у канцы ХХ ст. У 2006 годзе ў вёсцы пастаўлены помнік, які нагадвае замак з чырвонай цэглы з трыма вежамі. Гаворка ідзе пра тое, што на месцы сённяшняй вёскі на полі стаялі тры вежы. Фактычна назва вёскі адсылае да герба яе заснавальніка Адама Казаноўскага — Гржымалы. На гэтым гербе ў залатым полі быў намаляваны чырвоны мур з трыма зубчастымі вежамі, а ў браме — узброены рыцар з мячом у правай руцэ і шчытом у левай. У кляйноце над увенчаным шлемам на пяці страусавых пёрах — тры вежы. Трывежа была заснавана ў XVII стагоддзі, у XVIII стагоддзі была вядомая вытворчасцю жыта і гарэлкі. Вёска заўсёды была невялікай, колькасць хат вагалася ад 10 да 30. Жыхары — беларускай нацыянальнасці, праваслаўнага веравызнання. З помнікаў захавалася характэрная для беларускай вёскі (...) |