Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
На веласіпедзе да дзедаЮрка БУЙНЮКРадавод. Распачынаю новы цыкл маіх гістарычна-этнаграфічных паездак да майго роднага дзеда па лініі мамы. Калі маю свабодны ад працы час, я вельмі люблю сесці на веласіпед і паехаць туды, куды маю ахвоту. Еду раніцаю, калі яшчэ сонца не моцна прыпякае, каб сустрэцца з маім адзіным дзедам Васілём Міранчуком. Мой дзед любіць расказваць пра мінулае. З 2008 года па сённяшні дзень я запісаў больш за 25 дыскаў DVD размоў з маім найдаражэйшым дзядулем. Мой дзед гэта нестар роду Міранчукоў і найстарэйшы чалавек Арлянскай гміны. Юрка Буйнюк: — На календары 23 чэрвеня 2023 года. Праз два месяцы ў Вас дзень нараджэння... Дзед Васіль Міранчук: — Так, 23 жніўня мне будзе 99 гадоў, а ў наступным годзе, калі дажыву, дык скончу 100 гадоў. — Як Вашае здароўе? — Дзякуй Богу сёння добра сябе адчуваю і многія гавораць, што я маладзей выглядаю. — Можа памятаеце, як на пачатку верасня 2014 года, калі Вы перажылі першы інсульт і трапілі ў беластоцкую бальніцу, мне сказалі: „Забірай мяне адсюль, я яшчэ хачу жыць!”. — Было так. Мой наймалодшы сын Пеця (а мой дзядзька — Ю. Б.) вельмі для мяне добры, апякуецца мною. Таксама мая нявестка (мая цётка Лілія — Ю. Б.) апякуецца — есці дае, сцірае. Па лекарах, дзе б не быў, усюды мяне на машыне вазіла. А калі ўдзень не мае як завезці, дык Пеця вечарам, калі вяртаецца з працы, мяне вязе. Няма на каго наракаць. — А і радня ў нас (...) |