Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
«Тутака» ў Барыку каля ГарадкаУршуля ШУБЗДАДвухдзённы фестываль «Тутака» 14 і 15 ліпеня — гэта канцэрты беларускіх гуртоў, але не толькі. Сёлета самыя цікавыя падзеі і дыскусіі адбываліся не на галоўнай сцэне, а па палатках. Менавіта гэтая прастора давала наведвальнікам магчымасць даведацца шмат чаго пра культуру, традыцыю, фальклор, дзейнасць беларускай эміграцыі, але і пакаштаваць польска-беларускай кухні і рускай бані. Гэта ўсё давала непаўторную магчымасць лепш спазнаць сваё беларускае асяроддзе, але таксама ўзбагаціцца культурнай дзейнасцю беларусаў у эміграцыі. Сёлета не толькі насычаная праграма, але і надвор’е спрыялі ўсім, хто выбраўся ў Барык пад Гарадком. Цягам двух дзён наведвальнікаў чакалі дыскусіі, майстар-класы, акцыі, гульні і, вядома, канцэрты беларускіх гуртоў. Барык наведала таксама Святлана Ціханоўская, якая цягам двух дзён з’ездзіла, мабыць, цэлае Падляшша. На фэсце «Тутака» прадстаўлена і гістарычная тэматыка. Адкрытую лекцыю «Калі сонца было богам...» правёў Алесь Кіркевіч, вядоўца клуба «Beer & History». Цікавае кіно ізноў прапанаваў Януш Гаўрылюк ад «Bulbamovie» — другога дня фестывалю прайшла прэм’ера кароткаметражнага гульнявога фільма «Бусел». Прапановы для дзяцей таксама былі разнастайныя — не толькі тых няймалодшых удзельнікаў фестывалю прыцягнуў акцёр Аляксандр Ждановіч, які зладзіў на фэсце «Тутака» беларускую батлейку. Акрамя таго ў першы дзень імпрэзы можна было пачуць гурт «Курвадзікі», (...) |