Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.

Другі бок вожыка

Міраслаў ГРЫКА

Хлусня сёння — самае гарачае слова ў нашай палітыцы. І калі б толькі ў палітыцы! Але само слова «хлусня», вымаўленае ў розных кантэкстах і ва ўсіх склонах, зрабілася пустым, як яечная шкарлупіна. Ці як дым без агню. Ці як мужык без бабы... Ой, здаецца, я зашпурыўся! Гэта апошняе параўнанне ў эпоху гендару і перадавых тэхналогій in vitro, мякка кажучы, выклікае спрэчкі. Занадта паслабілася да нядаўняга часу безумоўная ўзаемазалежнасць паміж жанчынай і мужчынам. Баба і мужык сёння могуць абыходзіцца адно без аднаго без шкоды для дэмаграфічнага росту. Аднак такое семантычнае паслабленне іх традыцыйнай узаемазалежнасці асацыюецца ў многіх землякоў са злавесным уплывам левасці ці маральнага разлажэння, прынесенага з Захаду. Магчыма, гэта была для іх добрая нагода запячатаць сталёвы бітон, у якім яны замкнуліся. Але не варта забываць, што ў складзе кожнай кансервы ёсць строга вызначаны тэрмін прыдатнасці. Нават савецкая тушонка, якая славіцца сваёй трываласцю, з часам сама псуецца. Праўда, толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў, але з якім эфектам?! Яна атруціла батулізмам практычна ўсё насельніцтва Расіі, у самых цяжкіх выпадках пазбаўляючы розуму, а ў больш лёгкіх выклікаючы хранічны ступар або дэпрэсіўную абыякавасць. Ох, пакутуюць расійцы, а яшчэ больш украінцы! А пакуль я адкладу бабу і мужыка. Дзеці так ці інакш будуць нараджацца, бо гэта бясспрэчны закон Прыроды. Нават калі ў ёй часам пакаўбасіцца, яна ўсё той жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF