Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
Місія дабра і злаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГібель у турэмных засценках беларускага мастака Алеся Пушкіна стала чарговай змрочнай падзеяй нашай найноўшай гісторыі. Трагічная навіна з Гродна, нягледзячы на ўжо нібыта звыкласць жорсткіх рэпрэсій у Беларусі, шакавала многіх. Фізічна здаровы чалавек за два гады зняволення шматлікімі здзекамі і катаваннямі быў даведзены да фізіялагічнага знясілення і ўрэшце пакутніцкай смерці. Палітвязень Алесь Пушкін быў засуджаны да 5 гадоў калоніі фактычна за вывешаны раней у Гарадзенскім гарадскім цэнтры жыцця на персанальнай мастацкай выставе партрэт дзеяча антысавецкага падполля Яўгена Жыхара. Пушкіна абсурдна звінавацілі ў нібыта «рэабілітацыі нацызму». Рэжым зла не мог дараваць яму ні антысавецкасці, ні ранейшых шматлікіх перформансаў і гучных публічных акцый. Яшчэ ў ліпені 1999 года ў Мінску мастак здзейсніў перформанс «Падарунак прэзідэнту» — прывёз і вывернуў тачку гною пад прэзідэнцкую адміністрацыю. Потым было шмат іншых яркіх дзействаў. Безумоўна гэта было забойства з ланцужком шматлікіх удзельнікаў: даносчыца, якая напісала кляўзу на выставу твораў мастака, следчыя, якія «шылі» крымінальную справу, група «апяроў», якая затрымлівала творцу, універсітэцкая супрацоўніца, якая рабіла экспертызу, пракурор, які запрасіў тэрмін зняволення, суддзя, які выканаў замову і абвясціў карны прысуд, розныя канваіры і наглядчыкі, турэмны доктар. І напэўна яшчэ шэраг розных службовых выканаўцаў. Ці мог нехта з (...) |