Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.
Святлана Ціханоўская ў Бельску-Падляшскім і ЗалешанахАляксей МАРОЗЛідарка беларускіх дэмакратычных сіл, прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі 15 ліпеня пабывалі ў Бельску-Падляшскім — у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча, Пачатковай школе № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Яраслава Кастыцэвіча і Музеі малой айчыны ў Студзіводах. Госці пазнаёміліся са станам адукацыі на беларускай мове і захоўвання мясцовымі беларусамі роднай культуры і традыцый продкаў. У Залешанах госці маліліся да мучанікаў Падляшскіх каля крыжоў у іх гонар, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых у 1946 годзе жыхароў Залешан. Наведалі Свята-Кацярынінскі жаночы манаскі дом, пабывалі на будове мураванай царквы ў гонар святой велікамучаніцы Кацярыны і мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх. У Бельску-Падляшскім дэлегацыя Вольнай Беларусі, як называюць Святлану Ціханоўскую і яе супрацоўнікаў, спачатку наведала Музей малой айчыны ў жылым квартале горада Студзіводы. Старшыня музейнага аб’яднання Дарафей Фіёнік расказаў Святлане Ціханоўскай пра гісторыю паўстання і дзейнасць Студзіводскага музея. Распавёў пра экспанаты, паказаў гасцям выдадзеныя музеем кніжкі і музейную бібліятэку. Нашы даўнія песні заспявалі члены студзіводскага калектыву «Жэмэрва». Затым госці, да якіх далучыўся намеснік кіраўніка (...) |