Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

Ліст з Вільні

VЁ ІН КРЫНЭК

«... Дарэчы, вось апісанне архіва, якое я склаў тымі тыднямі. Ганаруся, што ўсё зладзіў за два тыдні ўсяго толькі. І вопіс, і кніжачку зрабіць. Недзе там ёсць нешта і з Сакрата, лісты і выпісы, па-мойму», — піша мне, пабываўшы аднойчы у Крынках, навуковец Тартускага ўніверсітэта Ільля Магін.

Гаворка ідзе пра працоўную версію «Вопісу фондаў Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча» (налічвае 78 старонак), якую Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выклаў у «Internet Archive» а гадз. 15.03 дня 13 чэрвеня 2023 г.

Хацелася мне даведацца, чаму навуковец ахвяраваў справе два тыдні свайго жыцця ў валанцёрскім парадку.

Па сайтах бібліятэк і медыя на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага разгуляўся аднолькавы прэс-рэліз: «Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выклаў у інтэрнэт уласны архіў».

У гэтую моўную пастку злавілася і я. Дык у «Internet Archive» выклалі толькі і выключна вопіс фондаў, а «да поўнага апісання ўсіх дакументаў пакуль вельмі далёка, але ж цяпер дакументы згрупаваны па фондах, і гэтыя фонды больш-менш апісаныя, але не кожны дакумент паасобку. Далей плануецца паступова апісваць калекцыю за калекцыяй, дакумент за дакументам, далучаць бібліяграфіі, адсутнасць якіх даволі ўскладняе працу», — тлумачыць у «Нарысе фондаў архіву Віленскага Беларускага Музэю» складальнік «Вопісу фондаў Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча» Ільля Магін.

Адным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF