Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

Ланцуг невінаватасці — злачыннасць па-жыдоўску

Уршуля ШУБЗДА

З 3 па 7 ліпеня ў Любліне прайшоў фестываль «Люблінэр Кугтшут 2023». Люблінэры — гэта нашчадкі люблінскіх жыдоў, якія цяпер жывуць у розных кутках свету. Іх сем’і эмігравалі з Любліна да Другой сусветнай вайны або ўжо ў пасляваенны час у выніку палітычных ганенняў. У ліпені гэтага года яны зноў сустрэліся ў Любліне, у якім на працягу шасці дзён праходзілі рознага тыпу культурныя мерапрыемствы. Я выбрала для сябе адну — лекцыю Адама Капцёўскага з Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры пра пачаткі яўрэйскай арганізаванай злачыннасці ў Польшчы ў ХІХ ст.

— У дакладзе Вы звярнулі ўвагу на тое, што бяда была галоўнай прычынай злачыннасці сярод люблінскіх жыдоў.

— Тады, калі тлумачылі прычыны паўстання шайкі «Kojech Gejers », значыць той, якая тэрарызавала жыдоўскі Люблін у 90-х гадах ХІХ стагоддзя, калі задумваліся над гэтым пытаннем у прэсе ці ў судах, чаму тая шайка паўстала, чаму так доўга функцыянавала, чаму так даўно тэрарызавала жыдоўскі Люблін, звярталі перш за ўсё ўвагу на бяду. Той факт тлумачылі рознымі фактамі, між іншымі тым, што на тэрыторыі Любліна паўстала гета, значыць яўрэйскі квартал, штосьці накшталт культуры бяды, крымінальнай зоны, адкуль у 60-х гадах ХІХ стагоддзя адплылі багатыя і асіміляваныя людзі. У тым часе былі знесены рэстрыкцыі для яўрэяў — памятайма, што перад 1862 годам жыды не маглі жыць па за гета. Пазней найбагацейшыя выйшлі адсюль і пасяліліся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF