Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

ІІ Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй» (заканчэнне)

Аляксей МАРОЗ

Другі выпуск Фестывалю беларускай традыцыі «Сонцаграй», які арганізуе Фонд «Тутака», завяршыўся 24 чэрвеня фінальным мерапрыемствам на пляжы Семяноўскага вадасховішча каля Бандароў. Прагучалі даўнія песні і музыка, адбыліся шматлікія майстар-класы, а сустрэча закончылася купальскім абрадам і танцамі.

— Мы запрашалі, каб прыязджаць на наша мерапрыемства з палаткамі і добра тут гуляць, а адначасна ў спакойнай традыцыйнай атмасферы добра правесці час пасля абеду, вечарам і ў адну з найкарацейшых начэй, — заявіў Зміцер Косцін з Фонду «Тутака», галоўнага арганізатара Фестывалю «Сонцаграй».

Хаця ў фестывалі прысутнічала ў галоўным маладая публіка, аднак падпявала яна старыя песні. Сабраных захапілі выканаўцы традыцыйнага фальклору з Беларусі, якія выступілі пасля спевакоў з Беласточчыны.

— Вельмі цікава выступіў гурт «Беларускі цуд» з Вільні, у якім спяваюць эмігранты з Беларусі. У ім кіраўніца Святлана Чакушка — проста скарб. У яе галава — скарбонка беларускіх песень. Я, як чалавек, які рэканструюе беларускія народныя строі, у захапленні ад убораў, у якіх выступаюць нашы калектывы «Мярэжа» з Беларусі і «Беларускі цуд» з Літвы. Яны прэзентуюць не толькі традыцыйныя песні, але ўвогуле традыцыйную культуру. У іх амаль кожная ўдзельніца сама сабе робіць строі. Мне, асобе, якая сумуе па вельмі добрых мерапрыемствах, па аднадумцах, вельмі цешыць сённяшняя імпрэза і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF