Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

Прывязанасць да сваіх сцежак!

Ганна КАНДРАЦЮК

— То як тыя паломнікі дабіраліся ў Крыначку?

— Яны не ішлі гэтай дарогай, а толькі сваімі сцежкамі, праз пушчу....

— Які мудры, класны выхад!

— Іначай то ўсе пазатыкаліся б у гэтым атрутным курыве!

Размову наклікаў вобраз старэнькай жанчыны, якая на ровары, напорыста прадзіралася праз хмару жоўта-аранжавага пылу, што павіс над лясной дарогай, якая вяла з Гайнаўкі да ўрочышча Крыначка. Машыны цягнуліся адна за адной, пакідаючы за сабой усё гусцейшы хвост прыфарбаванага, агіднага пылу. І той напамін пра «свае сцежкі» неяк здымаў пачуццё пагрозы, якое нахлынула разам з веснавой засухай у наш пушчанскі закутак. Шэсце гайнаўскіх паломнікаў, якія без спеху, з набожнымі спевамі дабіраліся «сваімі сцежкамі» да святой крыніцы, здаўся карцінай з іншага часу. І прывілеяй гаспадароў, якія ведалі, як захаваць адвечны настрой вандроўкі і абысці краем небяспеку.

— Дождж патрэбны! — паўтаралі ўсе ў гэты дзень. — Ой, як патрэбны дождж!

Гэтая занатоўка з 6 чэрвеня г.г. Пасля, як вядома, пайшлі дажджы, прырода ўзмацнілася, ачуняла і ўжо не засыпала пешаходам і цыклістам у лесе вачэй пяском.

* * *

Як добры знак прамаўляла і тое, што засуха не пашкодзіла святой крыніцы. Адразу пасля прыезду мы пайшлі да студні, дзе як у мінулыя стагоддзі народ чэрпаў гаючую ваду, адыходзіў у старонняе месца і абмываў раны і балючыя месцы. Тут таксама паказалася карціна быццам з іншага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF