Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.
Панскія ладыРадаслаў МАЦІЕВІЧЯ не пачаў яшчэ прыгоды з пенсіённымі гульнямі дзяржавы з падаткаплацельшчыкамі. Але мяне гэта чакае, як тых, хто стане працаўніком і будзе мусіў аддаць дзяржаўную даніну таксама на сваё здароўе. Прадпрымальнікі цяпер павінны аддаваць дзяржаве да 50% сваіх даходаў, а павышаны ўзнос на ахову здароўя пенсіянераў большы, чым сукупныя 13-я і 14-я пенсіі. Колькі насамрэч каштуюць падаткі, уведзеныя для палякаў. Цытуецца ў прэсе прэм’ер, які хваліцца, што на кожным кроку краіна дапамагае старэйшым і плаціць ім 13-ю і 14-ю пенсію. Ну вось пенсіянерка паказала на прыкладзе таго, хто атрымлівае пенсію 4000 злотых брута. Уведзеная ўрадам забарона на вылічэнне ўзносаў на медыцынскае страхаванне прыводзіць да таго, што такая асоба губляе 4320 злотых у год. Між тым «падарунак» у выглядзе «трынаццаці» і «чатырнаццаці» складае максімум 2890,96 злотых. Дык як на гэтым выходзіць пенсіянер? Што ж, губляе 1429,04 злотых. А з улікам зменшанай 14-й пенсіі (яна ўразаецца ўсім, хто мае пенсію большую за 2900 злотых), страты складаюць... 2488,65 злотых у год. Каб удакладніць, з пенсіі вылічваецца страхавы ўзнос у памеры 9%. З пачатку 2022 года ён не адлічваецца ад падатку, што было магчыма раней. Гэтак званы Польскі лад. Аказваецца, у 2022 годзе са сталых людзей на медыцынскую страхоўку сабралі 29 мільярдаў злотых. У 2022 годзе пенсіянеры не толькі заплацілі страхавы ўзнос на 12 пенсій, але і з 13-й і 14-й пенсій. — Змены, унесеныя ў рамках (...) |