Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

Без шкодных ілюзій

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Днямі мінула роўна 500 дзён з лютага 2022 года, калі расейская армія пачала збройнае ўварванне на тэрыторыю Украіны. Ужо паўтысячы дзён жорсткага змагання з акупантамі, і кожны дзень прыносіць новыя ахвяры. У тым ліку і сярод мірнага насельніцтва ўкраінскіх гарадоў. Зусім нядаўна адна знаёмая ўкраінка вярнулася з сынам з Беластока на радзіму. Праўда, не ў родны горад Мікалаеў, а на захад краіны ў Львоў. І літаральна праз пару дзён маскоўскія ракеты прыляцелі ў гэты славуты гістарычны горад. Са знаёмымі, дзякуй Богу, усё добра, але без ахвяр жыхароў зноў не абышлося.

За гэтыя мінулыя пяцьсот дзён пуцінская Расея не дасягнула аніводнай сваёй стратэгічнай мэты. Але не трэба мець ілюзій, што зыход вайны — справа вырашаная і што вайна скончыцца хутка. Дзеля гэтага пакуль няма ніякіх падстаў. Усім нам хацелася імклівага контрнаступу збройных сіл Украіны і хутчэйшага вызвалення акупаванай тэрыторыі. Але на сёння суровая праўда вайны ў тым, што 20 адсоткаў украінскай зямлі па-ранейшаму знаходзяцца пад акупацыяй, а вызваленне літаральна кожнага квадратнага метра ідзе дарагой цаной чалавечых жыццяў. На жаль, амаль дзевяцімесячнае замаруджванне паставак заходнімі краінамі патрэбнай зброі ўкраінцам дазволіла расейскім акупантам грунтоўна акапацца і замініраваць вялізную частку тэрыторыі.

Не трэба таксама мець ніякіх ілюзій наконт таго, што асадзіць Расею дапаможа такі ж імперскі і такі ж, ці яшчэ больш, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF