Ніва № 29 (3505), 16 ліпеня 2023 г.

Маляр на дошцы, тканіне, камені, снезе...

Міра ЛУКША

Магдалена Лотыш — дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Гардку падкрэслівае, што драўналі і муралі з’яўляюцца выдатнай формай папулярызацыі мясцовай народнай культуры. Сустрэча з Аркадзем Андрэйкавым адбылася ў Гмінным цэнтры культуры Гарадку 4 ліпеня. А назаўтра мастак зрабіў мурал на адным з прыпынкаў у Гарадку. Аркадзь Андрэйкаў прыехаў у Гарадоцкую гміну ў трэці раз. На новым мурале дзве жанчыны ідуць па гарадоцкай вуліцы, якую некалькі дзесяцігоддзяў таму ўвекавечыў фатограф Канстанцін Кузьмін... А натхненнем для стварэння новага драўналя на адным з дамоў у Зубрах Гарадоцкай гміны стаў фотаздымак некалькідзесяцігадовай даўніны. Мастак узнаўляе вобраз спадарыні Яўгеніі і яе мужа часоў маладосці на дошках драўлянай хаціны. Гэта яшчэ адна праца, якую мастак зрабіў на будынках у Гарадоцкай гміне. На Падляшшы яго драўналі і муралі ўпрыгожваюць дзясяткі сцен.

Аркадзь Андрэйкаў нарадзіўся і жыве ў Саноку. Яму 38 гадоў. Штодзённа займаецца мураламі, роспісам сцен у інтэр’ерах і роспісам на палатне. Ён таксама выконвае заказы ў выглядзе жывапісных праектаў для індывідуальных, дзелавых і інстытуцыйных кліентаў. Скончыў мастацкую адукацыю ў Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школе ў Саноку і мастацкую адукацыю на факультэце мастацтва Жэшаўскага ўніверсітэта. Праект «Маўклівы мемарыял» стартаваў у 2017 годзе. Ён напісаў незвычайныя карціны на каля сотні будынках. Большасць з іх узнікла на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF