Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.
Памяць ПапоўкіАляксандр ВЯРБІЦКІ30 чэрвеня ў Гарадоцкай гміне адбыліся мерапрыемствы па ўшанаванні жыхароў вёскі Папоўка. 3 ліпеня 1943 года амаль усе яны, 37 асоб, былі расстраляны гітлераўцамі, а сама вёска знесена з твару зямлі. Уратавацца ад гібелі ўдалося толькі адной асобе — Элізе Дзянісюк-Матэйчук. Аляксей Карпюк, „Галгофа сваякоў”: «У Папоўцы я налічыў усяго шэсць дамоў. Паводле надпісаў над вокнамі, у пяці жылі Дзянісікі, а ў самай крайняй хаце — сям’я Майсакоў. Вёску з трох бакоў ахінаў Жэдненскі лес, да чацвёртага — прытыкаў роўны прасцяг поля з балоцечкам. На балоцечку пасвіліся каровы, і там прабягала грэбля шашы Беласток — Ваўкавыск». Фрагмент паказанняў Элізы Матэйчук, з кнігі „Wieś białostocka oskarża” беластоцкай Акруговай камісіі па даследаванні гітлераўскіх злачынстваў з 1981 года: «Дату пацыфікацыі добра помню. Было гэта 30 чэрвеня 1943 года, каля гадзіны 3-4 на досвітку. Паколькі ўжо развіднела, я ўстала і рыхтавалася да нармальных гаспадарскіх заняткаў. Было мне тады 18 гадоў. Бачыла тых немцаў, якія прыехалі фурманкай у вёску. Заходзілі ў хаты і забіралі ўсіх мужчын, загадваючы апранацца і ісці за імі. Дакладна не помню, але здаецца мне, што спярша завезлі іх у Радунін, а пасля, у той жа дзень, у Гарадок. 2 ліпеня, калі яшчэ шарэла, магла быць трэцяя гадзіна, прыехала ў вёску шмат немцаў. Уварваліся ва ўсе хаты. Былі гэта жандары з Гарадка, Радуніна і іншых мясцовасцей. Абудзілі спячых яшчэ жыхароў, загадалі (...) |