Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.
Эх, Піліп Сямёнавіч!..Сяргей ЧЫГРЫНЗдымак, які сёння публікуецца ўпершыню, трапіў мне ў рукі нядаўна. І хоць ён не вельмі якасны, але адлюстроўвае кастрычнік-лістапад 1939 года. На здымку сфатаграфаваны беларусы, якія нясуць кветкі да маўзалея Леніна ў Маскве. Менавіта тыя беларусы, якія пасля Нацыянальнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, былі з Беластока адпраўлены цягніком у Маскву для перадачы рашэння адносна ўступлення Заходняй Беларусі ў склад СССР. Пасяджэнне Нацыянальнага сходу адбылося ў Беластоку 28-30 кастрычніка 1939 года. На сходзе прысутнічалі 926 дэпутатаў, сярод якіх: 563 сялян, 197 рабочых, 112 прадстаўнікоў інтэлігенцыі, 29 служачых, 25 саматужнікаў. Паводле нацыянальнага складу прысутнічалі 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 53 украінцы, 43 рускія. Сярод дэпутатаў сходу прысутнічалі і вядомыя асобы: Сяргей Прытыцкі, пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Піліп Пестрак, Міхась Машара і іншыя. Народны сход аднагалосна прыняў 4 канстытуцыйныя акты. Ён таксама выбраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек (тры дэпутаты ўстрымаліся пры галасаванні для паездкі ў Маскву), каб перадаць рашэнне сходу. Вось як прыгадваў Піліп Пестрак сустрэчу з Масквой: „Вялікая братняя Масква прывітала нас і паўнамоцную камісію Заходняй Украіны як родных, як сваіх. Мне помніцца гэтая плошча пры Беларускім вакзале, на якой, як толькі магло сягаць вока, стаяў натоўп масквічоў, што прыйшлі сустракаць і вітаць нас. Мне даручана было (...) |