Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.

Пан прафесар цалкам закаханы ў Беларусь

Сяргей ЧЫГРЫН

Гэты здымак на старонцы Клецкай беларускай гімназіі ёсць у Вікіпедыі. Праўда, ён там не вельмі якасны і шмат разоў быў перафатаграфаваны. У пошуках звестак пра Клецкую беларускую гімназію мне ўдалося адшукаць арыгінал гэтага ўнікальнага і каштоўнага фотаздымка. На ім сфатаграфаваны выкладчыкі Клецкай беларускай гімназіі (злева направа) Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, Вячаслаў Арэнь і Мікола Рудакевіч у ліпені 1931 года.

Здымак вельмі якасны, на ім усё выразна бачна: прырода, стары стол, за якім сядзяць выкладчыкі, у чым яны апрануты. Рыгор Якубёнак і Мікола Чарнецкі прыселі на старых прыгожых крэслах, Вячаслаў Арэнь і Мікола Рудакевіч — на лаўцы каля стала. Усе задуменныя, а іх позіркі, здаецца, накіраваныя на сумную будучыню і няпросты лёс не толькі гімназіі, але і ўсёй Беларусі. У гэтых позірках бачыцца і іх, беларускіх настаўнікаў, уласны лёс.

Клецкая беларуская гімназія існавала ў 1924-1931 гадах. З дазволу польскіх улад яна ўтрымлівалася за кошт ахвяраванняў і аплаты за навучанне. У гімназію прымалі вучняў, якія скончылі чатыры класы народнага вучылішча. Напрыклад, у 1930-1931 навучальных гадах у беларускай гімназіі налічвалася 160 вучняў з усёй Заходняй Беларусі. Для маламаёмных дзяцей былі адкрыты тры інтэрнаты, але яны не плацілі за навучанне. Пры гімназіі працаваў літаратурны гурток, які пасля быў пераўтвораны ў літаратурна-мастацкі, а таксама хор і аркестр, якімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF