Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.

У пошуках жыда, у пагоні за жыдоўствам

Уршуля ШУБЗДА

Як бы не хадзіць, у Беластоку жыда не знойдзеш, але... Сёлета не толькі ў Беластоку, але і ў іншых гарадах Польшчы яшчэ мацней, з новай сілай успыхваюць фестывалі і мерапрыемствы, якія прысвячаюцца «тым, якіх ужо няма», «адсутным суседзям» ці «слядам па даваенных жыхарах». Аніматары культуры, асяродкі да гэтага пакліканыя, арганізацыі ладзяць шмат такіх мерапрыемстваў, у час якіх можна пачуць яўрэйскую музыку, пакаштаваць страў яўрэйскай кухні, пачуць аб традыцыях і міфах аб яўрэях і, вядома, успомніць Халакост. Варта карыстацца гэтымі прапановамі, каб злавіць для сябе частку моднай, бо, магчыма, таямнічай, жыдоўскай культуры.

Новае Месца ў Беластоку

У Беластоку з’явілася новае Месца. Так дакладна гучыць назва невялікага памяшкання пры вуліцы Модлінскай, 6. Стваральнік яго — Томаш Вісьнеўскі, які раней вёў Студыю фільма, гуку і фатаграфіі ў Міхалове. Новае месца, якое мае быць пляцоўкай для сустрэч, дэманстрацый фільмаў, кніжных прамоцый, узнікла на Баярах у невялікім знятым памяшканні. Як адзначае заснавальнік, гэта прастора з’яўляецца месцам для ўсіх, і, самае цікавае, кожны можа стаць яго сустваральнікам. У які спосаб?

— Гэта не праект супраць кагосьці, але для нас усіх, каб адкапаць яўрэйскую гісторыю, а тая скрыня яшчэ да канца неадкрытая. Сапраўды, сёлета адбываецца вельмі многа мерапрыемстваў, але мне здаецца, што прычынай не толькі 80-я гадавіна паўстання ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF