Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.

Стацыянарны хоспіс прарока Іллі гэта не толькі будынак

Міра ЛУКША

— Працуем год, прынялі каля двухсот падапечных. Стварылі мы таксама працоўныя месцы для некалькіх дзясяткаў чалавек. Ідэя хоспіснага руху і паліятыўнай дапамогі ў сельскай мясцовасці зацікавіла вельмі шырокае кола рэцыпіентаў. Мы — арганізацыя, якая, — як я калісьці марыў, — дзейнічаючы лакальна, мае магчымасць уплываць глабальна. Мы верым, што нашы дзеянні зменяць рэальнасць невылечна хворых, паміраючых і залежных людзей у сельскай мясцовасці. У нашым вясковым хоспісе ў Макаўцы чатыры флігелі, пабудаваны ён практычна за грамадскія сродкі, — кажа старшыня Фонду «Хоспіс прарока Іллі» доктар Павел Грабоўскі. — У канчатковым выніку хоспіс у Макаўцы зможа прыняць адначасова да 50 невылечна хворых пацыентаў. У будынку месцяцца кабінеты спецыялістаў, цэнтр дзённага знаходжання, пункт пракату рэабілітацыйнага абсталявання і навучальны цэнтр па паліятыўнай медыцыне. У нашым рэгіёне такога цэнтра не было. Бліжэйшы хоспіс знаходзіцца ў Беластоку. Некаторыя з нашых падапечных мусілі нават 70 кіламетраў туды дабірацца. Многія з гэтых людзей не маюць сем’яў і патрабуюць медыцынскай дапамогі на месцы. Для многіх лячэнне па за домам — гэта яшчэ і драма разлукі з блізкімі. Таму стварэнне стацыянарнага хоспіса было адказам на патрэбы. Маёй найвялікшай марай быў клопат пра слабейшых, і гэта прывяло мяне з Кракава і з Варшавы на Падляшша. Фонд «Хоспіс прарока Іллі» ўжо 13 гадоў бясплатна дапамагае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF