Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.
Купальскія грымотнік, чортоплох і страхапуднік!Ганна КАНДРАЦЮК— А хочаце, прынясу і пакажу я вам той грымотнік? — Так, вельмі хачу. — Тады, у бліжэйшую нядзелю. — Добра, добра... Пані Надзя з маленства збірае зёлкі і ведае пра іх больш, чым сама ўяўляе. Яна адгукнулася на маё пытанне пра падляшскія назвы раслін. Ніхто іх ужо не шукае, не памятае. А той грымотнік быў для мяне не толькі міфічнай загадкай. Пані Надзя сказала, што ставіць яго ў акне, калі набліжаецца бура з маланкамі. І гэта дапамагае ёй у спакоі ператрываць навальніцу. Важна толькі, каб расліну асвяціць на Яна. Жанчына апісала як выглядае той цэлы грымотнік, а яго колер параўнала да шэра-сталёвай машыны, якая толькі што прамчала па вуліцы. Маю душу распаліў сціплы аповед, дзе адвечны абрад з грымотнікам — не фальклорная стылізацыя і рэканструкцыя ў нейкім камерцыйным зёлкавым закутку, што ён жывы, што яго можна прыкмеціць у акне шматпавярховіка ў маім гарадскім квартале. А яшчэ мая субяседніца не ведала для гэтай расліны ні польскай, ні лацінскай назвы. — Грымотнік і ўсё, так гаварылі ў нас пад Мельнікам, — сказала пані Надзя. Цэлы тыдзень распальваў ён маё ўяўленне і праўда такая, што трэба было яго пабачыць на свае вочы, каб зразумець, што расліна-абярэг гэта не толькі выгляд і хімія. Гэта духова-культурная абалонка, якая ператрывала ад спрадвеку па наш дзень. І назва, якая прывіла пашану гэтай шэрай, непрыкметнай расліне. * (...) |