Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.

Беларуская бочка пораху

Яўген ВАПА

Жыву зараз у нервах, нейкіх дрэнных прадчуваннях, пастаяннай занепакоенасці. І гэта не толькі па прычыне маіх узроставых, дэпрэсіўных адчуванняў, але проста таксама з за ўбірання ў сябе тых усіх дрэнных вонкавых сігналаў, што б’юць па нашай мозгава-нервовай сістэме кожнага дня. Абараняцца перад тайфунам трагічных навін зараз, здаецца, проста немагчыма. Хіба, што стаць тады проста такім зомбі — абыякавым і пазбаўленым эмпатычнага адчування да бяды і крыўды, што дзеюцца на нашых вачах, забыць пра чалавецтва, гуманнасць, хрысціянства. З другога боку пачынаю адчуваць проста страх перад найбліжэйшай будучыняй. Дай Божа, каб гэта быў толькі нейкі кароткачасовы нервовы крызіс, які разыдзецца ў сонечных, летніх промнях і ва ўмовах абавязковага адпачынку ў згодзе з прыродай і біялагічным, чалавечым гадзіннікам. Але ж давайце канкрэтызаваць ад найважнейшага.

Агрэсія Расеі на Украіну вывернула цалкам наша пачуццё стабільнасці ў яе фізічным і духоўным вымярэнні. У гэтай частцы Еўропы вайна бярэ ў свае абдымкі і абцугі не толькі арміі, палітыкаў, геапалітычныя лагеры, але палоніць і бярэ ў заложнікі наогул чалавечыя мары пра справядлівасць, мір, ці надзею для наступных пакаленняў на быццё вольнымі людзьмі. У такой бядзе з году ў год прымушае беларускі народ выжываць і быць патаптаным дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Падзеі апошніх дзён і тыдняў паказваюць, што для дыктатара няма аніякай святасці, апрача ўласнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF