Ніва № 28 (3504), 9 ліпеня 2023 г.

Віншуем Фонд ТУТАКА

Радыё Рацыя

Фонд Tutaka, які паспяхова дзейнічае ўжо некалькі гадоў, атрымаў ганаровую адзнаку прэзідэнта горада Беластока „Urbi Meritus — За заслугі для горада”. Але сябрам фонду няма часу святкаваць, яны актыўна рыхтуюцца да чарговага вялікага мерапрыемства — Фестывалю Абуджаных Tutaka 2023.

Пра гэта ды іншае пагаворым з „Госцем Рацыі” — кіраўніком фонду Tutaka Паўлам Станкевічам.

РР: Днямі фонд Tutaka і ты асабіста атрымаў гэту ганаровую ўзнагароду, ганаровую адзнаку прэзідэнта горада Беласток „Urbi Meritus — За заслугі для горада”. Адбылося гэта падчас дзён горада Беласток. Важная ўзнагарода?

— Так. Мне падаецца, што важная. Калі горад адзначае арганізацыю, якая займаецца беларускай культурай, то гэта азначае, што горад успрымае нас як частку гэтай культурніцкай прасторы. Дадаткова гледзячы на тое, што Падляшша ці Беласток з’яўляецца такім шматкультурным, але часам гэта такія пустыя словы. Мы намагаемся вяртаць гэтае разуменне разнастайнасці. Гэта важная ўзнагарода. Дакладна прыемна, калі хтосьці кажа „Ок. Вы малайцы”.

РР: Некалькі словаў пра бліжэйшыя планы. Толькі што завяршыўся фестываль SONCAHRAJ, арганізаваны фондам Tutaka. Наперадзе вялікі фестываль Tutaka 14-15-га ліпеня. Пра які асобна будзем гаварыць. Яшчэ ёсць Арт-рэзідэнцыя „Дом Творцаў”, якую таксама плануеце арганізаваць. Калі можна некалькі словаў пра гэты напрамак дзейнасці.

— Так, мы ў такой супрацы з Сяржуком Доўгушавым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF