Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.
Райск 81 год пазнейАляксандр ВЯРБІЦКІ16 чэрвеня, у гадавіну пацыфікацыі Райска, у тамашняй царкве і на брацкай магіле пабітых вяскоўцаў адбыўся малебен. Сёлетняя гадавіна не круглаюбілейная, таму і ўрачыстасць была адносна сціплая. Усяго сабралася калі пяцідзесяці асоб... З Вікіпедыі: «У 1816 г. парах а. Васіль Маркевіч заснаваў у Райску прытулак для бедных, а ў 1875 г. была пабудавана мураваная царква. У канцы XIX ст. у Райску пражывалі 670 жыхароў. У міжваенны час у Райску існавала вялікая ячэйка КПЗБ. 16 чэрвеня 1942 г. непадалёк вёскі савецкімі партызанамі былі абстраляны нямецкія жаўнеры, у выніку чаго гітлераўцы забілі 149 жыхароў Райску, астатніх выселілі, а вёску з царквой знішчылі. Райск быў адбудаваны пасля вайны, а Петрапаўлаўская царква перавезеная з украінскай вёскі Патурын толькі ў 60-я гады XX ст. ». Сорак гадоў таму, у пачатку 1980-х, у Райску яшчэ пражывала калі паўтысячы чалавек. А зараз на памінальны малебен з’явілася ў дзесяць разоў менш, у тым ліку і прыехаўшыя на ўрачыстасць выхадцы з вёскі і іх нашчадкі; значыць, цяперашніх вяскоўцаў было яшчэ менш. У царкоўным хоры спявалі чатыры жанчыны, у іх ліку і 83-гадовая Яўгенія Шумская. Спадарыня Яўгенія, якая цягам шматлікіх гадоў была вядучай ініцыятаркай раенскага грамадскага жыцця, спытала мяне, чаму я не прыехаў раней узяць у яе інтэрв’ю, каб чарговы раз расказаць у тэле- ці радыёэфір пра трагедыю Райска. На жаль, «эфірныя» журналісты сёлета ў Райск не (...) |