Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.

ІІ Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй»

Аляксей МАРОЗ

(заканчэнне; пачатак у папярэднім нумары)

З Фэсту 9 чэрвеня ў цёплы, сонечны дзень у Дубічах-Царкоўных пачаўся другі выпуск Фестывалю беларускай традыцыі «Сонцаграй», які арганізуе Фонд «Тутака». У час пленэрнага мерапрыемства, накіраванага на захаванне мясцовых традыцый, на пляцоўцы каля будынка Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных займальна выступілі вакальны калектыў з Дубіч, калектыў «Малінкі» з Маліннік і два гурты з Рэспублікі Беларусь — вакальны калектыў «Каляжанкі» і капэла «Колісьнія». Даўнія песні выканалі сужонства Наталля і Дзяніс Сухія з Беларусі, адбыўся «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым. Майстар-класы па народных танцах вяла Марыя Вайтовіч, а па выконванні на сумках узораў традыцыйнага падляшскага ручніка — Аліна Дэмбоўская. Сваё рукадзелле прэзентавалі члены гурткоў вясковых гаспадынь з Дубіцкай гміны. На мерапрыемства прыбыло намнога больш людзей, чым год таму.

Публіку захапіў сваім моцным спевам даўніх песень калектыў «Каляжанкі» з Беларусі.

— Мы прыехалі са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, з вёсак Мачуць, Рамель і Альшаны. Спяваем толькі традыцыйныя неапрацаваныя песні. У Беларусі мы спявалі там, куды нас запрашалі і ў сябе ладзілі вячоркі са спевам. Я здаўна адшукваю і вывучаю старадаўнія песні. Збірала іх спачатку ад сваіх сямейнікаў, а пасля ад іншых людзей. Рабіла гэта ў вёсках і па хутарах. Яшчэ памятаю, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF