Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.
Дзесяць фактаў з жыцця Кастуся Кіслага (1898-1980)Сяргей ЧЫГРЫНЖыццё і дзейнасць беларускага грамадска-культурнага дзеяча, кампазітара і хормайстра Кастуся Кіслага было звязана з Беластокам. Ён нарадзіўся ў Ленцах, а з 1933 года жыў у Беластоку, быў рэгентам, потым яго арыштавала савецкая ўлада, але з пачаткам вайны вырваўся на волю, і прыехаў у Беласток. А ў 1976 годзе з эміграцыі зноў вярнуўся ў Беласток, жыў тут у дачкі Галіны. Памёр і пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 21 траўня Кастусю Кісламу спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння. Прапаную чытачам „Нівы” дзесяць фактаў з жыцця Кастуся Кіслага. Фотаздымкі з архіва аўтара, некаторыя з іх друкуюцца ўпершыню. 1. Месца нараджэння У розных крыніцах месца нараджэння Кастуся Кіслага падаецца па-рознаму. Адны пішуць, што ён нарадзіўся ў горадзе Лэнчыца Лодзінскага ваяводства. Іншыя крыніцы паведамляюць, што месцам нараджэння з’яўляецца вёска Ленцы Беластоцкага павета Падляшскага ваяводства. У старых дакументах я адшукаў інфармацыю і пра тое, што Кастусь Кіслы нарадзіўся ў Слоніме, скуль родам была яго маці Лізавета Кіслая. А бацька Кастусь Кіслы быў родам з горада Каліш. Хаця Васіль Шчэцька (Лявон Юрэвіч, Эмігрант Францыск Скарына, ці апалогія, Мінск, 2015, с. 446) сцвярджае, што бацька Кастуся — Кастусь Кіслы таксама родам са Слонімскага павета. У Слоніме маладыя і пазнаёміліся. Дык дзе нарадзіўся Кастусь Кіслы — пакуль застаецца (...) |