Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.

Дзе, як не на Падляшшы, размаўляць пра польскіх татараў

Уршуля ШУБЗДА

Даследчыкі з розных краін свету сустрэліся на XXV Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў. Тэма сёлетняй юбілейнай канферэнцыі — «Сацыяльна-культурная дзейнасць як фактар умацавання самабытнасці татараў. Спроба балансу і перспектывы». Двухдзённая канферэнцыя прайшла ў Падляшскім музеі народнай культуры і ў Сакольскім цэнтры культуры «Ліра».

Ініцыятарам канферэнцыі з’яўляецца Юзэф Канапацкі, а прадаўжальнікам — яго сын, Артур Канапацкі. Варта дадаць, што на развіццё татарскай культуры меў таксама вялікі ўплыў дзед Артура Канапацкага, таксама Юзаф, які завяршыў вучобу ў медрэсе Сельджукія ў Сараеве. Адтуль прывёз кніжкі і малітоўнікі, якія па сённяшні дзень стаяць у хаце Артура. Менавіта на югаслаўскіх малітоўніках дзеці з Падляшша вывучалі сваю рэлігію. Юбілейная канферэнцыя была таксама нагодай для падвядзення папярэдніх выпускаў, а таксама дала магчымасць прыглядзецца працы даследчыкаў, якія займаюцца пытаннямі польскіх татараў.

— У гэтым годзе мы хацелі засяродзіцца на пэўным балансе, на тым, што мы зрабілі, чым былі гэтыя дасягненні ў навуцы для татараў, для татарскай культуры, — тлумачыў у Саколцы Артур Канапацкі. — У першы дзень у нас адбылася надзвычай важная падзея — прамоцыя першага перакладу Карана на славянскую мову. Перакладам у асноўным займалася каманда кітабістаў з Торуня і спецыялісты з іншых навуковых цэнтраў. Прыгожы трохтомнік — вельмі важны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF