Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.
СпектакльАляксандр ВЯРБІЦКІАтрымаў мэйл, што «ў чацвер (22.06) у 12.00 гадзін у наваколлі ронда ў цэнтральнай часці Супрасля адбудзецца падпісанне дамовы вартасцю звыш 2,5 мільёна злотаў на разбудову ваяводскай дарогі нумар 676 у аб’ёме будовы веладарожкі на адрэзку Супрасль — Крынкі. У канферэнцыі прыме ўдзел маршалак Артур Касіцкі». Інфармацыя больш-менш дакладная, бо ж Супрасль гэта не Варшава і ўсялякае тут ронда ў цэнтральнай часці горада...Найперш тэрміналагічная агаворка. Нядаўна адна з маіх знаёмых прасіла, каб у «Ніве» пісаць па-нашаму, бо не ўсё зразумелае. Па-нашаму, гэта значыць з такою лексікай, якою карыстаемся тут, у межах Польшчы. Вось, для прыкладу, слова ронда. Дагэтуль у нашай газеце ўжывалася фраза кругавая развязка, якую ўвялі мінскія лінгвісты для тамашняга карыстання. У нас жа галоўныя медыя польскамоўныя і перасячэнне дарог, дзе пасярэдзіне найчасцей кветачная круглая клумба, якую трэба аб’ехаць па крузе, прымаецца называць у бытавой мове па інфармацыйным мейнстрыме, значыць па-варшаўску. Польскі Słownik wyrazów obcych PWN тлумачыць, што згаданае слова ўзялося з французскага rond-point. У англійскай мове гэта зноў roundabout. Быццам кругом усё тое ронда. А пакарціла мяне заглянуць у славянскія мовы — можа нашы бліжэйшыя пабрацімы нешта іншае прыдумалі для названня гэтай камунікацыйнай развязкі. І знайшлася пара слоў ад паўднёвых славян: раскрутка ў македонцаў і кругаток, значыць «кругавая плынь», у (...) |