Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.

У Ляневе купальскія зоркі

Міра ЛУКША

Былі песні, танцы, пусканне вянкоў на ваду, смачныя конкурсы і добрая забава. 24 чэрвеня ў Ляневе ў Чыжоўскай гміне адбывалася Купалінка. Купальская ноч — славянскае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, святам агню, вады, сонца і месяца, ураджаю, урадлівасці, радасці і кахання, якое звычайна адзначалася на Славяншчыне. У гэтую чароўную ноч магія паказвала кірунак чалавеку, блукаўшаму па шляху свайго лёсу, ачышчала і абараняла яго ад зла. Даўней у гэты дзень здзяйсняўся шэраг абрадаў, сярод якіх галоўнай была сумесная забава. Традыцыя ладзіць шалёныя купальскія ночы аднавілася.

Была песня, было і роднае слова, напрыклад «Ляды, Лянева, Падрэчаны на Бельскім гасцінцы» — адна з некалькіх кніг па-свойму Юрыя Плевы. Яго альбом змяшчае фотаздымкі, гісторыю жыхароў вёсак, якія знаходзяцца ў гміне Чыжы, а таксама апісанне побыту мясцовай супольнасці Лядоў, Лянева і Падрэчан — ціхіх вёсак, якія сёння знаходзяцца на ўзбочыне вялікага свету. Хаця невясёлыя весткі са свету аплятаюць і іх праз сусветнае сеціва. Некалі ў іх кіпела жыццё, а сядзібы, якія існавалі ў Лядах і Ляневе, былі вядомыя не толькі ў бліжэйшых ваколіцах. У цяперашні час ад сядзібных пабудоў не засталося і падмуркаў, калі акінуць вокам аколіцу. Толькі дзякуючы агульнаўжывальнай жыхарамі назвы Сады, вядомыя як у Лядах, так і ў Ляневе, абазначаюць месцы, дзе ў абедзвюх вёсках некалі былі прысядзібныя паркі.

— Мэта гэтай кнігі было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF