Ніва № 27 (3503), 2 ліпеня 2023 г.
Ядры кандэнсацыіМіраслаў ГРЫКАВідавочная тэма — мяцеж Прыгожына і хісткасць пазіцыі Пуціна ў Расіі... Напісаць пра гэта? Ці не пісаць? Не такія вялікія галовы, як мая, ужо разважалі пра гэтыя падзеі. Можа, гэта звычайная хлусня, прыдуманая расійскімі спецслужбамі, а можа, прадвеснік вялікіх геапалітычных змен? Безумоўна, яны былі спароджаныя авантурнай вайной Пуціна з Украінай і апатычнай плыткасцю расійскага грамадства, а яшчэ больш глыбока — зладзейскай і цынічнай плутакратыяй пуцінскай дзяржавы, якая пазбавіла яе чалавечай годнасці. Так, «пуцінскай», бо «дзяржава Расія» — нават у самым адсталым яе праяўленні імперскага самадзяржаўя — даўно не існуе. Яна была раскрадзена, разбэшчана, дэмаралізавана, зганьбавана і карумпавана да самага кораня ардой палітычных «вораў» з атачэння Пуціна. Магчыма, Прыгожыну надакучыла грызці кінутыя пад стол косці і захацелася яшчэ тлустага. Але такіх, як ён, выключана са зладзейскага шэрагу, а значыць, змена месцаў за галоўным сталом непазбежная. Аднак не абыдзецца без сур’ёзных сацыяльна-палітычных пертурбацый у Расіі. На жаль, няма ніякіх гарантый, што яны не выкацяцца небяспечна за яе межы. Мы не маем ніякага ўплыву на тое, як далей будуць развівацца падзеі ва ўсходняга суседа. Мы яшчэ будзем жыць у цікавыя часы, у чым я не сумняваюся. Але я сумняваюся, што мы будзем рады гэтаму. Як будзе, так і будзе. Ва ўсялякім разе, справа Прыгожына, не першая такая справа ў расійскай гісторыі, як бы прадвяшчае змены, (...) |