Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

Ад дэнарыяў да рублёў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

28 мая ў Музеі Малой айчыны ў Бельску-Студзіводах адбыўся навуковы семінар, прысвечаны археалогіі Падляшша і Палесся. Былі зачытаны тры даклады. Дакладчыкамі былі вядучыя беларускія археолагі, якія па прычыне пераследу таталітарнай уладай былі змушаны з’ехаць у Варшаву.

Віталь Сідаровіч зачытаў даклад «Першыя манеты ў беларускай часці басейна Буга — пачаткі грашовага абароту на беларускіх землях». Пра сябе сказаў так:

— Некалі я быў загадчыкам музея на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па вядомых прычынах цяпер ужо не. Цяпер я дактарант на факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і, дзякуй Богу, працягваю займацца той самай тэмай, якой навукова займаўся і ў Беларусі.

Як з’явіліся грошы на беларускіх землях? Валянцін Рабцэвіч у сваёй манаграфіі «Пра што расказваюць манеты» вывучаў першы перыяд грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі, у антычную эпоху. Рымскія манеты сталі першымі, якія з’явіліся на нашых землях. Ёсць манеты і больш ранейшыя за рымскія, але іх вельмі мала, яны адзінкавыя. Больш з’явілася дэнарыяў.

Пра слова манета — гэта лацінскае слова, якое зараз у шмат якіх мовах, у тым ліку ў беларускай і польскай. Назва паходзіць ад другога імені рымскай багіні Юноны — Юнона Манета. Менавіта ў храме Юноны Манеты ў Рыме пачалі чаканіць гэтыя кружкі і вось другое імя гэтай багіні і дало назву гэтым сярэбраным манетам, якія сталі вельмі-вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF