Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.
Свята Клечання ў МаліннікахЮрка БУЙНЮКСвята Тройцы — адно з найважнейшых свят у праваслаўнай веры. У народзе на Падляшшы завецца Клечаннем, таму што пасля пяцідзесяці дзён ад Вялікадня ў час багаслужбы можна стаць на калені. Пра тое, як калісьці святкавалі Тройцу, я запытаў свайго бацьку Васіля Буйнюка, народжанага ў 1948 годзе ў вёсцы Маліннікі Арлянскай гміны. — Тата, скажыце, як за часоў Вашай маладосці жыхары Маліннік рыхтаваліся да Тройцы? — Перад святам хаты ў вёсцы хлопцы ўпрыгожвалі бярозкамі, а дзяўчаты — кветкамі. Таксама хаты прыаздоблівалі бабкамі з аеру, які рвалі пры берагах ракі. Іконы ў хаце прыбіралі бабкамі, стрэхі хат, ганкі ўпрыгожвалі зялёнымі бабкамі і маладымі бярозкамі. Бывае, прыйдзем са школы ў суботу раніцай і хутка бяжым на раку, каб нарваць бабак. На першы дзень Клечання вечарам ладзілі забаву. — А, былі музыкі... — Вядома, забава была. Музыканты ігралі, а моладзь танцавала. — А на якіх інструментах ігралі? — Вядома, гармонік, бубен, часам была і скрыпка. — А якія песні ігралі і спявалі? — Колішнія песні, танцы, і так было. — Дзе была пляцоўка для танцаў? — Пляцоўка была паміж Андрэевымі і Сямёнавымі, там дзе зараз у Малінніках знаходзіцца аўтобусны прыпынак для школьнікаў. — З якіх вёсак з’язджалася моладзь? — З’язджаліся з суседніх вёсак — з Рыгораўцаў, Шарнёў і Пашкоўшчыны. — Адкуль былі музыканты? — Музыкантаў (...) |