Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

Спалучыла іх яйка

Міхал ІВАНЮК

«Футбол — гэта джэнтльменская гульня, у якую гуляюць хуліганы, а рэгбі — гэта хуліганская гульня, у якую гуляюць джэнтльмены» — гэтая цытата, якая цыркулюе ў інтэрнэт-прасторы і свеце спорту, паказвае розніцу паміж культурай і звычаямі гэтых дзвюх дысцыплін, якія паходзяць з агульнага кораня. Гэтая цытата прыпісваецца былому прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Уінстану Чэрчылю, але ні ў адным дакуменце няма пацвярджэння, ці сказаў Чэрчыль гэтыя словы. Здаецца, мы ніколі не даведаемся, але гэта не самае галоўнае. Гэтыя словы паказваюць усё, чым прыцягвае рэгбі часам жорстка і груба, але заўсёды паважліва, без брутальнасці і наўмыснай агрэсіі. У Польшчы і Беларусі гэта нішавы від спорту, але ён мае сваіх прыхільнікаў. І вось пра гэта гэтая гісторыя.

Напрыканцы мая, момант пасля 20.00, на адной палове бакавога поля па Сонечнай, Lowlanders, як сучасныя гладыятары, трэніруюцца ў шлемах і даспехах, схаваных пад матчавымі майкамі. Трэніруе наступ і абарона. На другой палове таксама ідуць трэніроўкі, тут гульцы і гульчанкі змагаюцца за мяч без усялякіх пратэктараў, за выключэннем сродкаў для зубоў і шлема з пенапласту і поліэстэру, але неабавязковых. Тыя ганяюцца за эліптычным яйкападобным мячом, яйкам — яго так і называюць на рэгбійным слэнгу. Можа здацца, што тое, што мы бачым, хаатычна і незразумела, нават больш чым тое, што прадстаўляюць іх калегі з Lowlanders. Калі трэніроўкі нізінцаў можна параўнаць з выступленнем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF