Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.
Праект Ghost CityЁ-ІН-КРЫНЭКДарагія чытачы, прашу прабачэння за вельмі асабістае стаўленне да апісаных тут мною мастацкіх падзей. На жаль, інакш справіцца з гэтым я не змагла. Вось сёння раз’ехаліся па сваіх гарадах, па сваіх хатах дарагія госці, з якімі правяла я самыя незвычайныя некалькі дзён майго надта звычайнага жыцця. Цэлая справа была вялікай нечаканасцю. Вось суседка Марта, мастачка, прыйшла мне абвясціць, што ў Фондзе „Віла Сакрата” пасяліліся людзі, якія шукаюць кагосьці, з кім можна пагутарыць пра мінулае Крынак. З вялікай радасцю на сустрэчу з людзьмі цікавымі не цемры, а якраз свету спякла я вялікую дражджавую булку і заліла свойскай мятай усе чайнікі, якія ёсць у хаце, спалучыла два сталы на кухні і падабрала адпаведную літаратуру. Падумала пры нагодзе адсвяткаваць адкрыццё маёй хатняй бібліятэкі „Нэйр Томэд” — з іўрыта пераклаўшы „Свет непагасны”. Месяц ці два таму, у час ідыш-літаратурнай зум-сустрэчы людзі з далёкіх краін запыталі, хто з’яўляецца чытачом гэтай бібліятэкі. — Ghosts-душы крынскіх габрэяў, а хто ж яшчэ, — сказала ім я. Такім чынам першымі „воплоціўшыміся” чытачамі бібліятэкі „Нэйр Томэд” сталі ўдзельнікі праекта Ghost City — выкладчыкі і студэнты Інстытута мастацтва Люблінскага ўніверсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Яны ж сябры крынскага Фонду „Віла Сакрата”. Крыху пра назву праекта. Мне яна асабліва блізкая. Жыву ў Крынках. Крынкі ўспрымаю як горад-прывід з мінулым (...) |