Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

Фонд «Махнартэ» ў Махнатым (заканчэнне артыкула)

Аляксей МАРОЗ

Мастацтвазнаўца, прадпрымальнік Валянцін Сельвясюк з Махнатага з сябрамі заснавалі Фонд «Махнартэ» і па-суседску свайго бацькоўскага дома, на адкупленым панадворку, арганізаваў яго сядзібу. У перавезенай з яшчэ іншага панадворка старой хаце адбылася прэзентацыя фонду «Махнартэ» і былі намечаны напрамкі яго дзейнасці. Фонд прапануе рэзідэнцыі для мастакоў у эміграцыі, лекцыі і выставы ў вёсцы Махнатае, дзе яшчэ захоўваецца беларуская культура і мясцовыя традыцыі.

— У пэўным сэнсе архіў «VEHA» займае такое пасрэднае месца паміж апісаннем сённяшняга дня, а тым, што робяць гісторыкі. Невыпадкова прэзентаваная тут кніжка «Людзі лесу», якая на тытульнай старонцы, ці на вокладцы не мае аўтара. Ёсць група людзей, якія над ёй працавалі, укладальніца адказная за карціны і за вобраз, людзі адказныя за словы, за друк. Усё гэтае аб’ядноўвае архіў «VEHA». «VEHА», як я разумею, гэта нешта фундаментальнае, што адбываецца ў гісторыі, што дазваляе нам пераасэнсоўваць свет, што мяняе той свет. Веха ў літаральным сэнсе можа абазначаць геадэзічны знак. У поле пайшлі геадэзісты і стаўляюць веху, на якую трэба арыентавацца. У пераносным сэнсе можна гэта так разумець, што гэтую назву ўзялі ад такіх спраў. У нашай драўлянай архітэктуры таксама веха была, калі шчыт вянчалі, — сказаў вядучы сустрэчу, журналіст Мікола Ваўранюк.

— Мы як архіў «VEHA» працуем з сямейнымі архівамі беларусаў. Сістэматычна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF