Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.
У Кошках праз 20 гадоўМіра ЛУКША— А ў Кошках адны кошкі! — пракаментаваў мой сваяк, убачыўшы ў фейсбуку мой здымак з сяброўкай з пачатковай школы, якая цяпер жыве ў гміннай Орлі. А гулялі мы на беларускім фэсце, сарганізаваным Арлянскім цэнтрам культуры пры падтрымцы Беларускага грамадска-культурнага таварыства. І моцна даклаліся куошкоўкі і куошкоўці. Так усе хораша загулялі праз 20 гадоў. Так даўно не было тут сапраўднага беларускага фэсту, на які сабраліся жыхары таксама суседніх вёсак, павятовага Бельска, і нават з усёй краіны. Па даных агульнапольскага перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду 2021 года насельніцтва вёскі Кошкі складае 89 чалавек, з іх 43,8% жанчыны і 56,2% мужчыны. У вёсцы пражывае 3,4% жыхароў гміны. На заяве ў міністэрства адукацыі па справах беларускай мовы ў белліцэях свае подпісы сёння (10 чэрвеня) паставілі 75 асоб, у тым старыя кошкаўскія фаміліі Буракі і Мойсікі. — Кошкі? За амаль паўтысячагоддзя тут «кошкі». А ці гэта назва ад... кошак? Хутчэй ад вуллёў куошак (было сёння і мядова!). Куошка гэта саламяны вулей, бяздонак, бязрамачны вулей, у якім гаспадарка заснавана на райлівасці пчол. Вяртанне да такога вулея цяпер малаверагоднае. Змяніліся меданосы, тэрміны іх з’яўлення і самі пчолы. Па хобі можна пазабаўляцца такім вулеем і такой сямейкай. Гэта падобна такі атракцыён, як трыманне для забавы на пчальніку пчол у калодзе. Працы шмат, мёду мала, толькі вялікае задавальненне ад зносін з пчоламі. (...) |