Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

Без адукацыі не будзе беларусаў (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Прафесар Алег Латышонак, сябра навуковай рады І Міжнароднага Дня беларускай адукацыі, аднёсся да надта балючай праблемы асяроддзя.

— Для нас вельмі важна, каб дзеці меншасці і дыяспары вучыліся ў адным месцы. Прыкра глядзець, калі адны ідуць на ўрокі беларускай мовы, а другія ў той самы час сядзяць у святліцы. Гэта таму, што ў святле законаў дзеці дыяспары не могуць пабываць на ўроках для нацыянальнай меншасці. Шансы на тое, каб паспяхова вырашыць праблему, ёсць. Навучанне наладзяць пры Цэнт- ры беларускай культуры, які неўзабаве пачне працаваць у Беластоку.

— Я сам крыху з дыяспары, бо нарадзіўся ў Эльблангу, дзе не было школ з беларускай мовай, — гаварыў выступоўца. — Пасля ў дарослым жыцці сам вывучыў граматыку, чытаў літаратуру, прэсу. І вельмі зайздросціў сябрам, якія хадзілі ў Гайнаўскі ці Бельскі ліцэі. Хатняга выхавання мала, каб добра засвоіць грамату і вывучыць мову. Пра тое, якая розніца паміж хатнім і школьным, арганізаваным навучаннем прафесар Латышонак пабачыў па прыкладзе сына. Зараз ён вучань Пачатковай школу № 4 у Беластоку. Раней хадзіў у беларускі садок:

— А садок, дык увогуле гэта для нас быў рай!

Успамін сяброўскай атмасферы садка па сённяшні дзень грэе душу. Там адукацыйны працэс датычыў не адно дзетак, але і бацькоў. Супольныя спектаклі, мерапрыемствы і экскурсіі адкрывалі не толькі на культуру і рэгіянальныя абрады продкаў, але спрыялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF