Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.
Самі пра сваё — серыя сустрэч з дыскусійнай панэллюМіхал ІВАНЮКУ межах сустрэч гістарычнага клуба Beer&History, які быў створаны год таму па ініцыятыве групы маладых гісторыкаў — Аляксандра Кіркевіча, Дар’і Палынскай і Аляксея Трубкіна, якія прапагандуюць веды пра гісторыю Беларусі ў даступнай форме і ў больш свабоднай і неабавязкова акадэмічнай атмасферы за філіжанкай кавы/гарбаты ці чагосьці больш працэнтнага, разам са сваімі гасцямі — выступоўцамі. Напрыканцы красавіка ўзнікла ідэя пагаварыць не толькі пра старажытную гісторыю беларускага краю, вайсковасць, старую матэрыяльную культуру ці іншыя аспекты, але і закрануць больш сучасныя тэмы і праблемы, якія хвалююць беларускую дыяспару, што стала жыць на Падляшшы. І так у рамках Beer&History пры дапамозе фонду «Камунікат», «МедыяПортБеларусь» (вул. Сянкевіча, 44) і дзякуючы гранту Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы наладзілася ініцыятыва круглых сталоў «Самі пра сваЁ», у якіх любы ахвотны мог бы далучыцца да дыскусіі ці задаць пытанне ці то гаспадарам, ці то гасцям. Гэтая ініцыятыва мае на мэце паказаць спецыфіку нашага рэгіёна для беларускай дыяспары, якая прыйшла пасля хвалі рэпрэсій, што адбылася пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэтым людзям прыйшлося апынуцца ў новай эканамічнай, прафесійнай і сацыяльнай сітуацыі ў новым, нібыта знаёмым, але крыху іншым асяроддзі, чым тое, што яны пакінулі ў глыбінцы Беларусі. Шэсць сустрэч, якія праводзіліся кожны (...) |