Ніва № 26 (3502), 25 чэрвеня 2023 г.

Дык пабачым

Міраслаў ГРЫКА

Палітыка ўсё больш нагадвае крэатыўную бухгалтэрыю (чытай: бухгалтарскую махінацыю) — каму колькі даваць, пераліваючы з пустога ў парожняе? І больш за ўсё, як зрабіць так, каб пасля гэта выглядала прыгожа. Проста прыгожа, а не ў адпаведнасці з эканамічным разлікам. У крэатыўным уліку важная эстэтыка. Калі хлусня прыгожая, яе лягчэй праглынуць. Вось так адкормліваюць бедных гусей з за іх тлустай пячонкі. Замест таго, каб гвалтам запіхваць у страўнік рассыпістую ежу, з яе лепяць клёцкі. І неяк праходзіць. Пачакай хвіліну. Які паэт сказаў, што палякі не гусі?.. Эт, гэта не мае значэння. Нягледзячы на тое, што дата парламенцкіх выбараў у нас яшчэ невядомая, промысел абяцанняў ужо працуе на поўную моц. Рэкламныя і піяр-агенцтвы ў змове з палітычнымі класамі, разнастайныя аналітычныя цэнтры і прапагандысцкія фабрыкі аналізуюць сацыяльны попыт на тоўстую локшыну, а таксама тое, у якім выглядзе яе кідаць на выбарчы рынак. У плаўнай і самай папулярнай форме — павышэнне мінімальнага заробку? Чаму не, вы хацелі і цяпер маеце... круглыя клёцкі. Але завялікія — імі можна падавіцца. А ці не лепш прытрымлівацца праверанага «плюса»? Гэта не дадае шмат, але гучыць пазітыўна. Плюс дадатковыя пенсіі. О, гэта трэба было б высветліць. Праблема ў тым, што яны занадта асацыююцца з кубікамі цукру, а тыя зноў жа з працавітымі коньмі. Крый Божа, хто-небудзь злосна спытае, як яны ставяцца да пенсіянераў? Гэта можа ператварыцца ў выбарчае канфеці? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF